На дзіцячым матчы ў Наваполацку трэнер пабіў 12-гадовага хакеіста
У таварыскім матчы наваполацкага „Хіміка” і салігорскага „Шахцёра” сярод каманд 2008 года нараджэння галоўны трэнер „Шахцёра” пабіў клюшкай свайго хакеіста, паведамляе „Чемпионат”. Матч адбыўся 9 жніўня, а запіс інцыдэнту трапіў на відэа.
Федэрацыя хакея Беларусі ўжо выступіла з заявай з гэтай нагоды. У ёй гаворыцца, што федэрацыя вывучыла відэматэрыялы з удзелам трэнера і хакеіста дзіцячай каманды „Шахцёр” 2008 года нараджэння.
