На Еўра Італія перамагла ў 1/8 фіналу Аўстрыю



У сустрэчы 1/8 фіналу футбольнага Еўра Італія з вялікай напругай адолела Аўстрыю – 2:1.

Пераехаўшы з роднага Рыму на Уэмблі, дружына Італіі згубіла свой кураж, страціла лёгкасць і важкасць футбольных аргумантаў. Матч з Аўстрыяй склаўся для каманды Рабэрта Манчыні надзвычай складана. Пэўнае тлумачэнне можна знайсці ў гісторыі – у плэй-оф Еўра з апошніх 8 матчаў „скуадра адзурра” 5 разоў вырашала свой лёс ў дадатковы час. Не абышлося без авертайму і зараз.

У першым тайме апенінцы дамінавалі, але ім удалося стварыць мінімум момантаў. Найбольш запомніўся далёкі стрэл у папярэчыну Чыра Імобіле.

А вось другая палова сустрэчы нечакана прайшла нават з пэўнай перавагай Аўстрыі. Яе трэнер Франка Фода падрыхтьаваў нямала сюрпрызаў для апанентаў, некалькі разоў мяняючы тактычны план. Урэшце аўстрыякі нават забілі, але VAR зафіксаваў невялікі афсайд у Марка Арнаутавіча.

І толькі ў дадатковы час фаварыты дамагліся свайго. Спярша бліснуў індывідуальным майстэрствам выйшаўшы на замену Федэрыка К’еза – ішла 95-я хвіліна. Прыгадаем, што на чэмпіянаце Еўропы 1996 года забіваў яго бацька Энрыке К’еза.

А на 105-й Матэа Песіна падвоіў перавагу італійцаў. Да гонару аўстрыякаў, яны не здаліся і здолелі адзін мяч адыграць – на 114-й хвіліне Саша Калайджыч выканаў эфектны эцюд. Так перапынілася эфектная серыя апенінцаў без прапушчаных галоў. Але Аўстрыя па-ранейшаму, ажно з 1960 года, не можа выйграць у Італіі.

У чвэрцьфінале італьянцы сустрэнуцца з перможцам спабору Бельгія – Партугалія.

Беларускае Радыё Рацыя