На форме зборнай Украіны не будзе „Героям слава”



УЕФА прааналізаваў форму зборнай Украіны на футбольны чэмпіянат Еўропы пасля запыту з боку Расейскага футбольнага саюзу.

Напомнім, што на экіпіроўку была нанесена мапа краіны з Крымам у яе складзе, а таксама слоганы „Слава Украіне” і „Героям слава”.

Як паведамілі ва УЕФА мапа Украіны на форме не парушае правілаў арганізацыі, паколькі ААН прызнае адпаведныя межы Украіны. Слоган „Слава Украіне” таксама застанецца на экіпіроўцы, паколькі сам па сабе можа разглядацца як непалітычны. А вось „Героям слава” украінцы павінны будуць прыбраць з формы, таму што ў спалучэнні з першым слоганам, на думку УЕФА, ён мае палітычны сэнс.

Беларускае Радыё Рацыя