На гандбольным Еўра скончыўся першы этап



Гандбалісты зборнай Беларусі паразай завяршылі першы этап чэмпіянату Еўропы ў Харватыі. У заключным матчы папярэдняй групы В беларусы аказалі дастойны супраціў дзеючым чэмпіёнам свету французам. У сярэдзіне першай паловы гульні падначаленыя Юрыя Шаўцова нават былі наперадзе, але на перапынак пайшлі, саступаючы 3 галы – 11:14. У другім тайме французы зайгралі значна больш актыўна і перамаглі ў выніку з лікам 32:25. Найбольш выніковым у складзе Беларусі стаў распасоўнік Аляксандр Падшывалаў – 6 галоў.

У нашай групе “А” у іншым матчы Нарвегія без праблемаў разграміла Аўстрыю з розніцай на 11 мячоў – 39:28.

У асноўны раўнд з квартэту выйшлі Францыя з 4 ачкамі, Нарвегія з 2 і Беларусь без пунктаў. Аўстрыя, прайграўшы ўсе паядынкі, адпала.

Неверагодна памянялася сітуацыя ў іншай групе – “В”. Там Ісляндыя нечакана саступіла Сербіі, а Швецыя ўзяла верх над гаспадарамі першынства – харватамі – 35:31, прычым цягам гульні скандынавы адрываліся нават на 9 (!) мячоў.

Такім чынам у сфармаваным секстэце другога раўнда стартавае становішча такое: Францыя і Швецыя – па 4 ачкі, Харватыя і Нарвегія – па 2, Беларусь і Сербія пакуль пунктаў не маюць.

2 мацнейшыя каманды з шасцёркі выйдуць у паўфінал.

Расклад далейшых гульняў Беларусі:

18 студзеня. Беларусь-Харватыя

22 студзеня. Беларусь-Швецыя

23 студзеня. Беларусь-Сербія.

Беларускае Радыё Рацыя