На хакейную Лігу чэмпіёнаў не запрасілі клубаў з Беларусі



Рада хакейнай Лігі чэмпіёнаў вырашыла не запрашаць беларускую каманду для ўдзелу ў наступным розыгрышы турніру. Пра гэта паведамляе афіцыйны сайт спаборніцтваў. Рада лічыць, што «ў сувязі з непрадказальнай сітуацыяй у краіне ўдзел каманды з Беларусі ў Лізе чэмпіёнаў на дадзены момант будзе занадта рызыкоўным для ўсіх уцягнутых бакоў». У прэс-рэлізе сказана, што адсутнасць рэгулярных авіязносін не дае магчымасці ўсім удзельнікам спаборніцтваў загадзя планаваць перамяшчэнні.

Дзяніс Лапцеў і Павел Сядзько забілі па галу за маскоўскае „Тарпеда”

Беларусы Дзяніс Лапцеў і Павел Сядзько, забіўшы па голе, забяспечылі перамогу маскоўскага „Тарпеда” (Расея, Д2) у таварыскім матчы над „Енісеем” (Расея, Д2) з лікам 2:0. Дзяніс вызначыўся на 33-й хвіліне, а Павел – на 34-й. Тарпедаўцы ідуць у ФНЛ трэцімі, а каманда з Краснаярска займае дзевятае месца.

Уладзімір Ігнацік выбыў у чвэрцьфінале турніру ў Шарм-эль-Шэйху

Уладзімір Ігнацік (414-ы нумар рэйтынгу АТП) выбыў у чвэрцьфінале турніру ў егіпецкім Шарм-эль-Шэйху. Беларус саступіў чэху Лукашу Росалу (269 АТП) — 6:4, 1:6, 6:7 (6:8).
Беларуска Вольга Гаварцова і прадстаўніца ЗША Усуе Арканада не сталі гуляць у чвэрцьфінале парнага разраду турніру ў амерыканскім Роме з прызавым фондам 60 000 даляраў. Такім чынам у паўфінал без барацьбы выйшаў дуэт Рыс Брантмеер (ЗША)/Эльвіна Каліева (ЗША).

Футбольная зборная Беларусі ў сакавіку правядзе таварыскія матчы з Індыяй і Бахрэйнам

Зборная Беларусі правядзе таварыскія матчы супраць Індыі і Бахрэйна. Абодва матчы пройдуць у горадзе Манама ў Бахрэйне. Матч супраць Індыі беларусы правядуць 26 сакавіка. З Бахрэйнам Беларусь згуляе 29 сакавіка. Бахрэйн на дадзены момант займае 91-ы радок у рэйтынгу ФІФА, а Індыя – 104-ы. Беларусы – 94 у рэйтынгу.

Лынько, Юдчыц, Шчэрба і Ясюкевіч працягнулі кантракты з берасцейскім „Дынама”

Берасцейскае «Дынама» працягнула кантракты з Сяргеем Лынько, Уладзіславам Ясюкевічам, Яўгенам Юдчыцам і Уладзімірам Шчэрбам. Кантракты ўсіх чатырох футбалістаў разлічаны да канца 2022 года. У мінулым сезоне Лынько правёў 24 матчы ў вышэйшай лізе за берасцейцаў, аддаўшы 2 галявыя перадачы, Ясюкевіч – 17 матчаў, Юдчыц – 14 матчаў (1+2), а Шчэрба – 17 матчаў.

Беларускае Радыё Рацыя

[manual_related_posts]