На моладзевым ЧЕ беларускі здабылі золата і срэбра
Год таму
Чарговы дзень Чэмпіянату Еўропы па барацьбе сярод моладзі (да 23 гадоў), які праходзіць у польскім Валбжыху, прынёс зборнай Беларусі яшчэ дзве ўзнагароды. Званне чэмпіёнкі кантынента дасталася Марыі Мамашук, а Ірына Курачкіна стала ўладальніцай срэбранай узнагароды.
Беларускія майстры вольнай барацьбы на маладзёжным ЧЕ заваявалі сумарна шэсць узнагарод.
Чэмпіёнам кантынента стаў таксама Аляксандр Гуштын.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота bobrlife.by