На марафон “Суседзі” плануюць прыехаць больш за 700 удзельнікаў



На міжнародны роварны марафон “Суседзі” сёлета плануе прыехаць больш за 700 удзельнікаў з розных краін. Пра гэта паведамілі яго арганізатары на адмысловай прэс-канферэнцыі. На сайце спаборніцтваў зарэгістравалася больш за 400 чалавек, сярод якіх прадстаўнікі Беларусі, Польшчы, Літвы і Расеі. Пра адметнасці правядзення “Суседзяў” распавядае галоўны суддзя спаборніцтваў Іван Найдзёнаў.

Павялічылася колькасць груп, катэгорый. Іх у гэтым годзе 32. У мінулым годзе каля 24, дакладана не памятаю. Павялічваецца колькасць удзельнікаў. Мы драбім гэтыя групы, робім іх менш па узросце. Больш груп – большая колькасць узнагароджаных, якія атрымаюць прызы. Таксама мы падумалі, каб людзі, якія прыехалі разам з удзельнікамі: жонка, дзеці, бацькі, сябры ці яшчэ хто, – не проста сядзелі і чакалі, а змаглі паслухаць музыку. У гэтым годзе ў нас будзе граць гурт.

Для ўдзельнікаў таксама будзе прадугледжана платная экскурсія па канале. А дабрацца да месца правядзення – шлюз Дамброўка на Аўгустоўскім канале – арганізатары прапануюць двума шляхамі: сваім ходам ці з дапамогай аўтобусаў, якія будуць ад’язджаць з гарадзенскага аўтавакзала.

* * *

На міжнародны роварны марафон, які адбудзецца каля Гародні 19 ліпеня гэтага года, плануе прыехаць больш за 700 ўдзельнікаў з розных краін. Удзел у мерапрыемстве можа прыняль любы ахвотны, які мае ровар і шлем і можа зарэгістравацца на сайце.  Ніякіх абмежаваннеў ва ўзросце не прадугледжана. Удзельнікі могуць выбраць любую з трох катэгорый для свайго ўдзелу, распавядае Сяргей Нікулін, распрацоўшчык маршрута.

– Трасы пракладзены ў асноўным па лясной мясцовасці і па моцна перасечанай мясцовасці. Будуць месцы складаныя, але і такія, дзе можна будзе крыху расслабіцца. Але хачу адзначыць, што марафон распрацоўваўся так, каб было і цікава, і складана, і лёгка. Я думаю, што ўсім удзельнікам будзе цікава і ніхто не застанецца пакрыўджаным.

Для ўдзельнікаў прадугледжаны тры розныя дыстанцыі: самая даўгая каля 70 кіламетраў, а для дзетак будзе самая маленькая, так званы мінімарафон – каля 10 кіламетраў. Для харчавання прадугледжана некалькі пунктаў, а завозіць удзельнікаў да месца правядзення будуць чатыры аўтобусы з аўтавакзала Гародні.

[Not a valid template]

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня