Надзея Скардзіна сёмая, Дар’я Домрачава дванаццатая



Пасля другога этапу Кубка свету беларуская біятланістка Надзея Скардзіна займае 7-е месца, Дар’я Домрачава ўзнялася на 12-ю пазіцыю ў агульным заліку.

Перад этапам у аўстрыйскім Хохфільцэне Дар’я Домрачава знаходзілася на 33-м месцы, але пасля выдатнага выступлення ў Ціролі – перамога ў спрынце і бронза ў пасьюце – беларуска ўзнялася адразу на 21-ы радок, маючы ў сваім актыве 135 заліковых балаў. Надзея Скардзіна, якая выйграла індывідуальную гонку на стартавым этапе ў шведскім Эстэрсундзе, у Ціролі не змагла ўвайсці ў лік прызёраў і апусцілася з трэцяга на сёмае месца, у яе цяпер 164 ачкі. На першае месца выйшла вядомая фінская спартсменка Кайса Мякярайнен, у якой 196 балаў, на другой пазіцыі нарвежка Мартэ Олсбю (183), трэцяй ідзе яе суайчынніца Сюненве Сулемдал (179). Заліковыя балы маюць яшчэ тры прадстаўніцы Беларусі: Ірына Крыўко – 60 ачкоў (31-е месца), Надзея Пісарава – 8 (59), Дар’я Юркевіч – 5 (69).

У мужчын генеральную класіфікацыю па-ранейшаму ўзначальвае француз Мартэн Фуркад, у якога 264 ачкі, другое месца ў нарвежца Ёханеса Бё (238), на трэцім радку славенец Якаў Фак (216). Беларусы пакуль выступаюць вельмі няўдачна, толькі Раман Ялётнаў змог набраць 8 кубкавых ачкоў і знаходзіцца на 58-й пазіцыі кубкавага заліку.

Трэці этап Кубка свету з 14 па 17 снежня прыме французскі Ансі. У яго праграме спрынты, гонкі праследавання і мас-старты. Дар’я Домрачава прапусціць гэты кубкавы этап.

belta.by