Надзвычайнае здарэнне на футбольным Еўра (абноўлена)



Матч Данія-Фінляндыя ўрэшце быў дагуляны. Гэта быў сапраўды нешчаслівы дзень для дацкага каралеўства. У рэдкай атацы фіны забілі мяч у браму Шмейхеля, які не ўратаваў. Пасля гэтага датчане не рэалізавалі пенальці і ўрэшце прайгралі 0:1. Першая сенсацыя анамальнага ў многім Еўра. 

***

Надзвычайнае здарэнне здарылася 12 чэрвеня на футбольным еўрачэмпіянаце. Бліжэй да канца першага тайма матчу Данія-Фінляндыя ў Капенгагене лідар зборнай Даніі Крысціян Эрыксэн нечакана ўпаў на газон. Пры тым ніякага сутыкнення ці ўдару перад тым не было. У футбаліста спынілася сэрца і тэрмінова на поле была выклікана рэанімацыйная брыгада хуткай дапамогі.

Хвілін 10 Эрыксэну рабілі масаж сэрца, пасля чаго яго павезлі са стадыёна. Апошняя інфармацыя – паўабаронца Даніі жыве, яго вярнулі да жыцця. Матч хутчэй будзе перанесены. Спярша паведамілі, што сустрэча прадоўжыцца 13 чэрвеня. Апошняя інфармацыя – матч дагуляюць сёння. Гульня сапраўды працягваецца і менавіта Эрыксэн папрасіў датчанаў дагуляць матч менавіта сёння.

У іншым матчы дня, які прайшоў раней Уэльс і Швайцарыя згулялі ўнічыю 1:1. Становішча ў групе „А” пасля першага туру такое: Італія – 3 ачкі, Уэльс і Швайцарыя – па 1, Турцыя – 0.

Беларускае Радыё Рацыя