Нарвегія выйшла ў лідары алімпіяды



13 лютага нарвежскія спартоўцы выйшлі ў лідары медальнага заліку аліміпійскіх гульняў у Пекіне. У гэты дзень прайшлі біятлонныя гонкі пераследу. Жаночы пасьют выйграла нарвежка Мартэ Ройсэланд.

Срэбра заваявала шведка Эльвіра Эберг. Бронза ў яшчэ адной прадстаўніцы Нарвегіі – Цірыль Экхоф. Услед за прызёркамі фінішавала беларуска Ганна Сола – у яе чацвёрты вынік.

У мужчынскай гонцы перамог Кантэн Фійён Мае. Сярэбраны прызёр – Тар’е Бё, бронзавы – расеец Эдуард Латыпаў. Беларус Антон Смольскі паказаў 14-ы вынік.

Нарвегія наперадзе ў медальным заліку – 9 залатых, 5 сярэбраных і 7 бронзавых узнагарод (агулам 21). На другім месцы ідзе Германія – 8,5,1 (14), на трэцім – ЗША – 6,5,1 (12). Далей Нідэрлянды – 6,4,2 (12), Швецыя – 5,3,3 (11), Аўстрыя – 4,6,4 (14).

Беларускае Радыё Рацыя

[manual_related_posts]