Настасся Мірончык-Іванова – сярэбраная прызёрка чэмпіянату Еўропы
Беларуска Настасся Мірончык-Іванова заняла другое месца на чэмпіянаце Еўропы па лёгкай атлетыцы ў шатляндскім Глазга. Мірончык стала сярэбранай прызёркай па скачках у даўжыню. Яе вынік – 6,93 метра. Беларуска пры тым усталявала асабісты рэкорд у крытых памяшканнях.
Чэмпіёнкай у гэтай дысцыпліне стала прадстаўніца Сербіі, вядомая Івана Шпанавіч, якая паказала лепшы вынік сезону ў свеце (6,99 м), бронзу ўзяла ўкраінка Бех-Раманчук (6,84 м). Такім чынам на рахунку беларускіх лёгкатлетак два медалі на чэмпіянаце кантыненту ў залах. Акрамя Мірончык, бронзавай прызёркай стала Эльвіра Герман у бар’ерным бегу.
Беларускае Радыё Рацыя
