Настасся Салас заваявала чатыры медалі на Гран-пры ў Ізраілі



Беларуска Настасся Салас заваявала чатыры медалі на Гран-пры па мастацкай гімнастыцы ў Халоне (Ізраіль).

Найбольш высокага выніку менчанка дамаглася ў мнагабор’і, заняўшы першае месца – 80,300 бала. Другое і трэцяе месцы ў расеяк Настассі Гузянковай і Ірыны Аненкавай – па 80,200. У асобных відах Настасся Салас перамагла ў практыкаванні з мячом – 21,800 бала, са стужкай яна стала срэбным прызёрам – 19,300 бала, а пасля выступлення з булавамі заняла трэцяе месца – 21,100.

У групавых практыкаваннях у актыве беларускай каманды тры ўзнагароды. Срэбнага медаля беларускі дамагліся за выступленне з пяццю мячамі – 25,950, уступіўшы толькі Украіне – 26,100 бала. Таксама нашы грацыі ўзнімаліся на трэцюю прыступку п’едэстала гонару пасля кампазіцыі з трыма абручамі і булавамі, а таксама ў мнагабор’і.

belta.by