Нацыянальны рэкорд Яўгена Цуркіна



У сталіцы Катара горадзе Доха праходзіць чэмпіянат свету па плаванні на кароткай вадзе. Беларускі прадстаўнік Яўген Цуркін у паўфінале дыстанцыі 100 м батэрфляем усталяваў новы нацыянальны рэкорд – 50,14 секунды. Паказаўшы сёмы час, Цуркін прабіўся ў фінальны заплыў. Ранейшае вышэйшае дасягненне Беларусі таксама належала яму, цяпер яно палепшана на 0,31 секунды.

Беларускае Радыё Рацыя, фота www.pressball.by