Наваполацкая водналыжныя школа адзначае 55-годдзе
Спецыялізаваная дзіцяча-юнацкая школа алімпійскага рэзерву (СДЮШАР) № 3 імя Н.Л.Генова г.Наваполацка 8 кастрычніка адзначае сваё 55-годдзе.
Адна з самых моцных у свеце школ вадналыжнага спорту адзначае свой дзень нараджэння паказальнымі выступленнямі на возеры Люхава.
Штогод у школу водналыжнікаў праводзіцца конкурсны адбор дзяцей з 7 гадоў. Спасцігаць асновы хлопчыкі і дзяўчынкі пачынаюць у 50-метровым басейне наваполацкага Палаца воднага спорту «Садко», дзе яны вучацца плаваць і стаяць на лыжах. Затым трэніроўкі з траўня па кастрычнік праходзяць на возеры Люхава, а падчас летніх канікул — у аздараўленчым лагеры на возеры Суя. Першая база з’яўляецца асноўнай. Акрамя таго што там маецца неабходнае для трэніровак абсталяванне, у лагеры таксама праводзяцца розныя спаборніцтвы, у тым ліку рэспубліканскага ўзроўню.
Сёлета ў наваполацкай водналыжнай школе навучаюцца 100 спартсменаў. У гэтым годзе выхаванцы СДЮШАР № 3 імя Н.Л.Генава на чэмпіянатах свету і першынствах Еўропы заваявалі ўвогуле 67 медалёў.
Усяго за 55-гадовую гісторыю існавання ў скарбонцы СДЮШАР № 3 налічваецца звыш 1,1 тыс. медалёў, больш за 550 з якіх — вышэйшай пробы. Наваполацкія спартсмены-водналыжнікі ўсталявалі 21 рэкорд свету і 24 — Еўропы. Сярод выхаванцаў школы — пяць заслужаных майстроў спорту Беларусі і 35 майстроў спорту міжнароднага класа.
