Названыя 19 маладых футбалістаў на выязны матч з Харватыяй



Трэнеры маладзёжнай зборнай Беларусі па футболе ўключылі 19 ігракоў у выязны склад на матч адборачнага турніру з сапернікамі з Харватыі.

Сустрэча адбудзецца 5 кастрычніка ў 19.00 у Вараждзіне. Настаўнік беларусаў Людас Румбуціс уключыў у выязны рэестр 19 ігракоў: варатары – Дзяніс Шчарбіцкі (БАТЭ, Барысаў), Максім Шышлоў („Нёман”, Гародня); абаронцы – Кірыл Пячэнін, Захар Волкаў, Аляксандр Чыж (усе – „Нафтан”, Наваполацк), Ягор Хвалько („Нёман”, Гародня), Аляксандр Паўлавец („Тарпеда”-БелАЗ, Жодзіна), Аляксей Іваноў („Дынама-Брэст”); паўабаронцы – Уладзіслаў Клімовіч („Нёман”, Гародня), Дзмітрый Бяссмертны, Іван Бахар (абодва – „Мінск”), Міхаіл Шыбун („Гарадзея”), Яўген Бярозкін (БАТЭ, Барысаў), Раман Юзапчук („Дынама-Брэст”), Аляксандр Джыгера („Днепр” Магілёў); нападаючыя – Дзмітрый Анцілеўскі („Днепр”, Магілёў), Валерый Грамыка, Яўген Шаўчэнка (абодва – „Мінск”), Арцём Кійко („Дынама-Мінск”).

Вечарам у аўторак каманда правяла ўжо трэніроўку. Усе ігракі здаровыя і працавалі ў агульнай групе. Пасля трох праведзеных матчаў адборачнага цыкла да чэмпіянату Еўропы-2019 для ігракоў да 21 года беларускія футбалісты, набраўшы чатыры ачкі ў трох гульнях, займаюць другое месца ў групе 1.

belta.by