Не ўсе футбольныя клубы атрымаюць ліцэнзіі ў час
Пасяджэнне камітэта па ліцэнзаванню асацыяцыі „Беларуская федэрацыя футбола” адбудзецца 9 сакавіка. Пра гэта паведаміў дырэктар дэпартамента ліцэнзавання АБФФ Андрэй Мішаеў.
Ён адзначыў, што ўсе 16 клубаў, якія маюць права выступіць у чэмпіянаце Беларусі, своечасова падалі неабходныя дакументы. Праўда на дадзены момант па некаторых клубам ёсць пытанні. У прыватнасці, у берасцейскага „Дынама” назапасілася нямала даўгоў перад гульцамі каманды. Таксама ёсць некаторыя праблемы і ў іншых клубаў – „Нафтан” (Наваполацк), „Белшына” (Бабруйск), „Нёман” (Гродна) і ў тройкі пачаткоўцаў – „Крумкачы”, „Гарадзея”, „Іслач”.
