Новым галоўным трэнерам зборнай Беларусі па хакеі прызначаны Андрэй Сідарэнка



Выканкам Федэрацыі хакея Беларусі прыняў рашэнне аб новым галоўным трэнеры нацыянальнай зборнай Беларусі па хакеі. На гэты пост прызначаны Андрэй Сідарэнка.

Былы галоўны трэнер нацыянальнай зборнай канадзец Дэйв Льюіс, нагадаем, быў звольнены ў ходзе чэмпіянату свету-2018 пасля трох паражэнняў у трох стартавых матчах.

Апошнім месцам працы Андрэя Сідарэнкі быў клуб вышэйшай хакейнай лігі „Дызель” з Пензы.

Пагадненне з Сідарэнкам будзе заключана на адзін год з магчымасцю яго прадаўжэння.

Гэта другі прыход настаўніка на трэнерскі масток галоўнай каманды Беларусі — да гэтага ён узначальваў яе ў 1994—1996 гадах.

Сваёй задачай Сідарэнка назваў вяртанне зборнай Беларусі ў эліту сусветнага хакея, з якой яна вылецела па выніках чэмпіянату свету-2018.

Новы галоўны трэнер зборнай нарадзіўся 22 ліпеня 1959 года ў Чабаркулі (РСФСР). Майстар спорту СССР, заслужаны трэнер Рэспублікі Беларусь.

belapan.by