„Нёман” адолеў берасцейскае „Дынама”



У сераду прайшлі заключныя матчы 13-га туру футбольнага чэмпіянату Беларусі. Мазырская „Славія” разграміла на сваім полі магілёўскі „Дняпро” – 4:0. „Іслач” саступіла „Віцебску” – 0:1. Адзіны мяч у гэтай сустрэчы з пенальці забіў Арцём Салавей.  

Цэнтральны матч дня гуляўся ў Берасьці, дзе мясцовае „Дынама” саступіла амбітнаму гарадзенскаму „Нёману” – 0:2. Зыход спаткання быў вырашаны яшчэ ў першым тайме. На 22-й хвіліне лік адкрыў Філіп Рудзік, а на 37-й Андрэй Якімаў падвоіў перавагу гарадзенцаў. У другім тайме „Нёман” захаваў статус-кво.

Пасля 13 туру верхняя частка турнірнай табліцы выглядае так: 1. „Шахцёр” (Салігорск) – 32 ачкі, 2. „Дынама” (Менск) – 28, 3. БАТЭ (Барысаў) – 27, 4. „Нёман” (Гародня) – 24, 5. ФК „Слуцк” – 22.  Беларускае Радыё Рацыя