„Нёман” адолеў „Гомель” і блізкі да праходу ў наступны раунд



Гарадзенскі „Нёман” перамог „Гомель” у чацвёртым матчы серыі 1/4 фіналу беларускай Parimatch-Экстралігі — 2:1. Жлобінскі „Металург” перамог „Дынама-Маладзечна” у чацвёртым матчы серыі 1/4 фіналу беларускай Parimatch-Экстралігі — 2:1. „Ваўкі” выйгралі серыю „усухую” і выйшлі ў паўфінал.

У Беларусі можа з’явіцца другі клуб КХЛ

У Беларусі можа з`явіцца другі клуб КХЛ, а таксама каманды ВХЛ і МХЛ. Такія рэчы абмяркоўвалі ў Маскве на працоўнай сустрэчы міністэрстваў спорту Беларусі і Расіі, паведамляе тэлеграм-канал „Хакейны бульбаш”. Раней, будучы галоўным трэнерам „Юнацтва”, ідэю іншага беларускага клуба ў КХЛ актыўна, але дарэмна прасоўваў Міхась Захараў.

Беларускі нападнік „Рубіна” Віталь Лісаковіч дыскваліфікаваны на два матчы чэмпіянату Расеі

Беларускі форвард „Рубіна” Віталь Лісаковіч дыскваліфікаваны на два матчы расейскай прэм’ер-лігі. Пра гэта паведамляе „Матч ТБ”. Лісаковіч быў выдалены ў паядынку 21-га тура чэмпіянату Расеі супраць „Растова”. Сустрэча завяршылася паразай „Рубіна” з лікам 1:2. Беларус пакінуў поле на 19-й хвіліне. У пратаколе адзначана, што футбаліст учыніў „сур’ёзнае парушэнне правілаў” — атакаваў суперніка ззаду, трапіўшы па ахілавым сухажыллі.

Алег Нікіфарэнка заключыў кантракт з „Іслаччу”

„Іслач” узяла ў арэнду 20-гадовага паўабаронцу берасцейскага „Руху” Алега Нікіфарэнку. Тэрмін пагаднення – да канца першага раўнда. Нікіфарэнка з’яўляецца выхаванцам магілёўскага „Дняпра” і выпускніком Акадэміі БФФ. У прафесійным футболе дэбютаваў у 2019 годзе, калі быў гульцом „Дынама-Берасце”. Разам з берасцейцамі стаў чэмпіёнам Беларусі і выйграў Суперкубак. У наступным годзе перабраўся ў „Рух”, за які спачатку адыграў сезон на правах арэнды, а потым стаў паўнапраўным гульцом. У актыве 34 гульні ў вышэйшай лізе і 6 забітых мячоў.

„Чэлсі” абыграў „Ліль” і выйшаў у чвэрцьфінал Лігі чэмпіёнаў

У матчы у адказ 1/8 фіналу Лігі чэмпіёнаў „Ліль” саступіў „Чэлсі” 1:2. Першая сустрэча каманд завяршылася з лікам 2:0 на карысць лонданцаў. „Ювентус” у Турыне быў разгромлены іспанскім „Вільярэалам” 0:3. На 78-й хвіліне пенальці  рэалізаваў форвард „жоўтай субмарыны” Жэрар Марэна. На 85-й хвіліне абаронца Паў Торэс падвоіў перавагу «Вільярэала». У дададзены да другога тайма час з 11-метровага забіў нападнік гасцей Арно Груневелд. Гульню абслугоўвала польская брыгада арбітраў на чале з Шымонам Марціняком. Нагадаю, першая сустрэча каманд завяршылася нічыёй 1:1.

Левандоўскі пазбег сур’ёзнага пашкоджання

Нападнік „Баварыі” Роберт Левандоўскі зможа аднавіць трэніроўкі ў агульнай групе, паведамляе Kicker. 33-гадовы паляк атрымаў пашкоджанне падчас трэніроўкі „Баварыі” на гэтым тыдні, калі паслізнуўся падчас удару па браме, а праз нейкі час накульгваючы пакінуў поле. Аднак ён пазбег сур’ёзнай траўмы і зможа прыняць удзел у матчы 27-га тура бундэслігі супраць „Уніяна”, які адбудзецца ў суботу.

Расейскія і беларускія атлеты не будуць дапушчаны да ўдзелу ў комплексным ЧЕ па летніх відах спорту

Савет чэмпіянату Еўропы 2022 года ў Мюнхене прыняў рашэнне не дапускаць расейскіх і беларускіх спартоўцаў і афіцыйных асоб да ўдзелу ў іх мерапрыемствах. Рашэнне было прынята пасля кансультацый з дзевяццю якія ўдзельнічаюць федэрацыямі. Комплексны чэмпіянат Еўропы ў Мюнхене плануецца правесці з 11 да 21 жніўня. Раней першы турнір такога фармату адбыўся ў 2018 годзе.

Экс-першая ракетка свету Вікторыя Азаранка выдаліла свае старонкі ў Твітары і Інстаграме

Былая першая ракетка свету беларуска Вікторыя Азаранка выдаліла свае старонкі ў Твітары і Інстаграме. На гэта звярнулі ўвагу прадстаўнікі яе фан-супольнасцей. Гэтыя старонкі карысталіся вялікай папулярнасцю ў прыхільнікаў яе таленту. Старонка ў Інстаграме мела больш за 700 тысяч падпісчыкаў, у Твітэры – больш за мільён. Нагадаю, што перад гэтым Азаранка адчула нервовы зрыў у матчы супраць Алены Рыбакінай на турніры ВТА ў Індыян-Уэлсе.

Беларускае Радыё Рацыя