“Нёман” пачаў з нічыі



Гарадзенскі “Нёман” упершыню ў гісторыі футбольных еўракубкаў згуляў матч на сваім родным стадыёне. У паядынку 2-га кваліфікацыйнага раўнду Лігі Еўропы нёманцы разышліся мірам з ісляндскім “Хабнарф’ёрдзюрам” – 1:1.

Госці адкрылі лік на 55-й хвіліне – са штрафнога вызначыўся Крысцьян Эмільсан. Гарадзенцы параўнялі становішча на 66-й пасля прызначэння пенальці за грубы фол супраць Паўла Савіцкага, які сам жа рэалізаваў 11-мятровы. Пры тым быў выдалены ісляндскі футбаліст. Але дамагчыся вікторыі “Нёман” не здолеў, а мог і прапусціць. Так што вынік першай сустрэчы можна лічыць заканамерным.

Уладзімір Хільмановіч/Uladzimir Khilmanovich, Беларускае Радыё Рацыя