„Нёман” разграміў „Анжэ”



Хакейны „Нёман” у першым матчы Суперфіналу Кантынентальнага кубку разграміў французскі „Анжэ” – 5:0.  У першым перыядзе гарадзенцы закінулі тры шайбы (двойчы вызначыўся абаронец Андрэй Коршунаў, адзін раз нападнік Аляксандар Маляўка). У другім перыядзе форварды Канстанцін Ластавецкі і латвійскі легіянер Аляксей Шырокаўс замацавалі перавагу „Нёмана”.

10 студзеня „Нёман” сустрэнецца з нямецкім клубам „Фіштаўн Пінгвінз”, а  11-га з казахстанскім „Іртышом” з гораду Табол.

Беларускае Радыё Рацыя

[manual_related_posts]