„Нёман” страціў шанцы на выхад у плэй-оф Лігі чэмпіёнаў



Хакеісты гарадзенскага „Нёмана” за тур да заканчэння групавога этапу страцілі шанцы прабіцца ў плэй-оф Лігі чэмпіёнаў.

У выпадку перамогі ў гасцявой сустрэчы з лідарам групы С фінскай камандай чэмпіёны Беларусі яшчэ маглі разлічваць на прадаўжэнне выступлення ў гэтым турніры, але гэтага не адбылося. Хакеісты фінскага клуба пачалі сустрэчу добра і адкрылі лік на 3-й хвіліне гульні. Другая шайба ў вароты Віталя Труса ўляцела ў самым дэбюце другога перыяду, пасля чаго падапечныя Сяргея Пушкова перахапілі ініцыятыву, і ў трэцяй дваццацімінутцы Арцём Кіслы і Аляксандр Жыдкіх зраўнавалі рэзультат – 2:2. У авертайме закінутых шайбаў не было, а ў серыі пасляматчавых булітаў удача была на баку фінаў. Такім чынам хакеісты „Ювяскюлі” забяспечылі сабе выхад у 1/8 фіналу, а гарадзенцы цяпер сканцантруюцца на матчах нацыянальных турніраў.

Да гэтага хакеісты „Нёмана” ў групе ЛЧ атрымалі дамашнюю перамогу над аўстрыйскім клубам „Вены Кэпіталз” – 5:4 (у авертайме), а потым пацярпелі тры паражэнні, двойчы ўступіўшы швейцарскаму „Цугу” – 2:3 дома (у асноўны час) і 2:3 у гасцях (па булітах), таксама ў серыі булітаў беларусы прайгралі аўстрыйцам на іх пляцоўцы – 4:5.

Турнірнае становішча ў групе С: „Ювяскюля” – 11 ачкоў (5 матчаў), „Цуг” – 8 (4), „Нёман” – 5 (5), „Вена” – 3 (4).

belta.by