„Нёман” згуляе з „Бейбарысом” і „Кракаве” ў трэцім раўндзе Кантынентальнага кубка
Вызначыліся сапернікі „Нёмана” ў трэцім раўндзе Кантынентальнага кубка. Гродзенцы патрапілі ў групу „F”, дзе іх канкурэнтамі стануць „Бейбарыс” з Казахстана і польская „Краковія„. Турнір пройдзе ў лістападзе 2019 года ў Польшчы.
Вера Лапко выбыла ў першым крузе кваліфікацыі турніра ў Істбарне
Беларуска Вера Лапко (106-ы нумар рэйтынгу ВТА) выбыла ў першым крузе кваліфікацыі турніра ў Істбарне. Наша суайчынніца саступіла прадстаўніцы Аўстраліі Дар’і Гаўрылавай (72 ВТА) з лікам 4:6, 0:6.
Вольга Гаварцова (270-ы нумар рэйтынгу ВТА) выбыла ў 1/4 фіналу турніру ў чэскім горадзе Старе Сплавы. Беларуска саступіла прадстаўніцы Чэхіі Дзянісе Алертавай (404 ВТА) з лікам 2:6, 1:6.
Баскетбалісткі Германіі перамаглі румынок на старце II Еўрапейскіх гульняў
Жаночая зборная Нямеччыны перамагла румынок у стартавым паядынку турніру па баскетболе 3х3 на II Еўрапейскіх гульнях у Менску. Першая гульня першага спаборніцкага дня прайшла з відавочнай перавагай нямецкіх спартовак, якія выйгралі з лікам 21:8. Жаночая зборная Беларусі па баскетболе стартавала ў сваёй групе. Беларускі выйгралі ў каманды Італіі з лікам 21:7. Найлепшай у складзе пераможцаў была Марына Івашчанка, у актыве якой 11 ачкоў.
Фернанда Торэс завяршыў кар’еру
Форвард японскага „Саган Тосу” Фернанда Торэс, у мінулым бараніў колеру „Атлетыка”, „Ліверпуля”, „Чэлсі”, у сацыяльнай сетцы абвясціў аб завяршэнні кар’еры. „Пасля 18 захапляльных гадоў прыйшоў час завяршыць маю футбольную кар’еру”, – напісаў іспанец ў „твітары”. У складзе „Чэлсі” Торэс быў пераможцам Лігі чэмпіёнаў, Лігі Еўропы і Кубка Англіі. З „Атлетыка” таксама станавіўся трыумфатарам Лігі Еўропы. У складзе зборнай Іспаніі заваяваў золата чэмпіянату свету 2010 года і двойчы выйграў чэмпіянат Еўропы (2008, 2012).
Валейбольныя зборныя Беларусі правядуць сёння паўфінальныя матчы залатой Еўралігі
Валейбольныя зборныя Беларусі сёння ўпершыню згуляюць у вырашальным этапе залатой Еўралігі. Мужчынская зборная ў Таліне сустрэнецца ў паўфінале з супернікамі з Нідэрландаў. У іншым паўфінальным паядынку гаспадары „Фіналу чатырох” валейбалісты Эстоніі будуць сапернічаць з туркамі. Беларусы восьмы раз удзельнічаюць у Еўралізе, у 2008 годзе яны дамагліся свайго лепшага выніку, заняўшы пятае выніковае месца. Жаночая зборная Беларусі ў харвацкай Вараждзіне сёння згуляе з чэшскімі волейбалісткамі. Другую паўфінальную пару склалі каманды Харватыі і Іспаніі.
Беларускае Радыё Рацыя
