„Нёман” атрымаў 14 перамог запар



Хакеісты „Нёмана” з мінімальным лікам 1:0 (0:0, 0:0, 1:0) абыгралі на сваёй пляцоўцы сапернікаў з „Гомеля” і атрымалі 14 перамог запар у чэмпіянаце Беларусі ў экстралізе.

Адзіная шайба ў праведзенай сустрэчы была закінута на 57-й мінуце. У выніку памылкі абаронца гамяльчан, гаспадары пляцоўкі перахапілі шайбу ў зоне гасцей, і Мікіта Рэмезаў нанёс дакладны кідок. Для падапечных галоўнага трэнера Сяргея Пушкова гэты поспех стаў чатырнаццатым запар у бягучым сезоне. Апошні раз „Нёман” прайграваў у экстралізе 21 кастрычніка, калі ў гасцях у авертайме ўступіў салігорскаму „Шахцёру”.

Хакеісты „Нёмана” і „Гомеля” зноў выйдуць на лёд гродзенскага Лядовага палаца 20 снежня. У гэты дзень будзе згуляны другі матч фіналу розыгрышу Кубка Беларусі. Першы паядынак у Гомелі 5 снежня завяршыўся ўнічыю – 2:2.

Турнірнае становішча ў падгрупе „А”: 1. „Юнацтва-Мінск” – 45 (25), 2. „Шахцёр” – 44 (25). 3. „Нёман” – 43 (25). 4. „Гомель” – 37 (25). 5. „Дынама-Маладзечна” – 26 (25). 6. „Металург-Жлобін” – 23 (25).

У падгрупе „Б” хакеісты „Ліды” былі мацнейшыя за „Магілёў” – 4:2. Турнірнае становішча: 1. „Ліда” – 28 (26). 2.”Беларусь U-20″ – 27 (25). 3. „Хімік” – 21 (25). 4. „Магілёў” – 12 (26). 5. Віцебск – 10 (25). 6. Брэст – 4 (25).

Іншыя матчы ў падгрупах „А” і „Б” адбудуцца 21 і 23 снежня.

Па выніках другой стадыі чэмпіянату шэсць каманд падгрупы „А” і дзве лепшыя каманды з падгруп „Б” згуляюць у плэй-оф чэмпіянату Беларусі па хакеі.

belta.by