Па факце дзейнасці трэнераў Ціманоўскай пачата афіцыйнае расследаванне
Пра гэта заявіла Сусветная лёгкаатлетычная асацыяцыя. Паведамляецца, што Незалежны орган па барацьбе з негатыўнымі з’явамі ў лёгкай атлетыцы правядзе расследаванне пры супрацоўніцтве і падтрымцы Міжнароднага алімпійскага камітэта. Яго вынікі будуць апублікаваныя. Маісевіч – галоўны трэнер зборнай Беларусі па лёгкай атлетыцы на Алімпійскіх гульнях у Токіо, а Шумак – намеснік дырэктара Рэспубліканскага цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі па лёгкай атлетыцы. На днях Ціманоўская звярнулася ў МАК з просьбай аб пажыццёвай дыскваліфікацыі Юрыя Маісевіча і Артура Шумака.
Беларускае Радыё Рацыя
