Пад кіраўніцтвам Дэйва Льюіса: Беларусь – Славакія – 2:1



Дэйв Льюіс пераможна дэбютаваў на пасадзе галоўнага трэнера хакейнай зборнай Беларусі. Хакеісты нацыянальнай зборнай Беларусі правялі першы паядынак пад кіраўніцтвам новага галоўнага трэнера канадскага спецыяліста Дэйва Льюіса. У стартавым матчы міжнароднага турніру Arosa Challenge ў Швайцарыі беларусы абыгралі каманду Славакіі — 2:1. Закінутымі шайбамі ў складзе беларусаў адзначыліся Нагачоў і Сцяпанаў. У вырашальным матчы міжнароднага турніру зборная Беларусі згуляе са швейцарцамі, якіх трэніруе былы настаўнік беларусаў Глен Хэнлан і якія ў авертайме выйгралі ў каманды Нарвегіі — 3:2.

Беларускае Радыё Рацыя