Памёр чэмпіён СССР па футболе ў складзе менскага „Дынама” Юрый Пудышаў



Вядомаму былому футбалісту менскага „Дынама”, а пазней  трэнеру было 67 гадоў.

Пра смерць футбаліста паведамляе тэлеграм-канал «Родны футбол».

Юрый Пудышаў нарадзіўся ў 1954 годзе ў Калінінградзе, кар’еру пачаў у маскоўскім «Дынама», а ў 1976 годзе прыехаў у Беларусь, каб гуляць за «Дынама» менскае. У 1982 годзе абаронца ў складзе менчукоў стаў чэмпіёнам СССР — тады беларуская каманда ў першы і апошні раз стала найлепшай у Савецкім Саюзе.

25 кастрычніка 2010 году Пудышаў усталяваў рэкорд чэмпіянатаў Беларусі, выйшаўшы на поле ў складзе берасьцейскага «Дынама» ва ўзросце 56 гадоў на 90-й хвіліне ў матчы з барысаўскім БАТЭ.

Юрый Пудышаў праславіўся як майстар досціпаў і розыгрышаў. Ён да апошніх дзён заставаўся ў футболе, з 2011 году працаваў у сыстэме БАТЭ трэнэрам дублёрнага складу.

svaboda.org