Памёр легендарны беларускі канькабежац Ігар Жалязоўскі



Пайшоў з жыцця легендарны беларускі канькабежац Ігар Жалязоўскі, паведамляе tut.by.

Фота: ТУТ.бай

Двухразоваму прызёру Алімпіяд было 58 гадоў. Жалязоўскі пяць разоў прызнаваўся лепшым спартоўцам года Беларусі – ў 1985, 1986, 1989, 1991 і 1993 гадах.

18 лютага 1994 года канькабежац Ігар Жалязоўскі выйграў серабро на сваёй кароннай дыстанцыі 1000 метраў – гэта быў якраз першы алімпійскі медаль у суверэннай гісторыі Беларусі. Чэмпіёнам у тым спаборы стаў амерыканец Даніэль Янсэн. Кар’ера нараджэнца Оршы Ігара Жалязоўскага была дастаткова яркай. Ажно пяць разоў ён станавіўся чэмпіёнам свету (1985, 1986, 1989, 1991 і 1993 гады), двойчы ( у 1992 і 1993 гадах) выйграваў Кубак свету ў спрынтарскім шматбор’і. Ігар Жалязоўскі таксама быў срэбным прызёрам Алімпійскіх гульняў у Калгары (1988).

Пасля таго ж, як Жалязоўскі закончыў кар’еру, у айчынных мужчынскіх каньках суцэльная пустка.

Фота: Ігар Уткін, Аляксандр Якаўлеў / ТАСС