Паралімпіяда-2018 збярэ рэкордную колькасць удзельнікаў



Паралімпійскія гульні 2018 года, якія пачнуцца 9 сакавіка ў паўднёвакарэйскім Пхенчхане, збяруць рэкордную колькасць удзельнікаў. Пра гэта заявіў журналістам прэзідэнт Міжнароднага паралімпійскага камітэта Эндрус Парсанс.

Паводле яго інфармацыі, у селетняй Паралімпійдзе прымуць удзел 567 спартоўцаў з 49 краінаў, у тым ліку з Грузіі, Таджыкістана і КНДР — яны будуць выступаць у зімовых Паралімпійскіх гульнях упершыню. Парсанс адзначыў, што ўдзел двух лыжнікаў з КНДР надзвычай важны, “гэта моцны пасыл свету праз спорт”.

На Паралімпійскія гульні ў Пхенчхане ўжо прадалі 285 тысяч квіткоў.

Ранейшы рэкорд па колькасці ўдзельнікаў належаў Паралімпіядзе ў Сочы — 547 атлетаў з 45 краінаў, перадае ТАСС.