Патрыярх Кірыл заклікаў маліцца за зборную Расеі па футболе



Уражанні расейцаў ад чэмпіянату свету па футболе будуць залежаць ад выступу нацыянальнай каманды, і тут «застаецца толькі спадзявацца і маліцца, каб усё было правільна і годна».

З такой заявай выступіў Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл на пасяджэнні Вышэйшага царкоўнага савета.

Акрамя таго, расейцам трэба спадзявацца на падрыхтоўку футбалістаў зборнай Расеі, паведамляе ТАСС.