Павел Санковіч – бронзавы прызёр чэмпіянату Еўропы



На чэмпіянаце Еўропы па плаванні, што праходзіць у сталіцы Нямеччыны Берліне, беларус Павел Санковіч стаў бронзавым прызёрам на алімпійскай дыстанцыі – 100 метраў батэрфляем. Ён паказаў час 51.92. Чэмпіёнам у гэтай дысцыпліне стаў прадстаўнік Польшчы Конрад Чэрняк, які ўсталяваў рэкорд чэмпіянатаў Еўропы – 51.38. Сярэбраная ўзнагарода ў тытулаванага Ласла Чэха з Вугоршчыны. Беларускае Радыё Рацыя