Павел Санковіч заваяваў бронзавы медаль на ЧС па плаванні
Год таму
У канадскім Віндзары працягваецца чэмпіянат свету па плаванні на «кароткай вадзе».
Беларус Павел Санковіч ў вырашальным заплыве на дыстанцыі 50 метраў на спіне паказаў трэці вынік і выйграў бронзавую ўзнагароду — 23,03.
Чэмпіёнам свету стаў японец Юнуя Кога — 22,85, срэбра ў француза Жэрэмі Стравю — 22,99.