Перамогі над ЗША і Швейцарыяй на КС па індорхакеі



Жаночая зборная Беларусі перамогай над сапернікамі з ЗША і Швейцарыі стартавала на Кубку свету па індорхакеі, які праходзіць у Берліне.

На папярэдняй стадыі прэстыжнага тура, у якім выступаюць восем мацнейшых зборных свету, беларускі гуляюць у групе А. У першым матчы з амерыканкамі, які завяршыўся перамогай беларусак 4:1, галявым дублем вызначылася Рыта Батура, дакладныя кідкі таксама на рахунку Святланы Багушэвіч і Надзеі Сіліцкай. Упэўнена падапечныя галандскага спецыяліста Хермана Круіса правялі і сустрэчу са Швейцарыяй. Аўтарамі галоў у складзе зборнай Беларусі сталі Юлія Курганская (5-я мінута), Юлія Міхейчык (18, 29), Марына Нікіціна (37), Дар’я Белавусава (39).

Выступленне ў групе А беларуская каманда прадоўжыць 8 лютага матчамі з сапернікамі з Нідэрландаў і Казахстана, 9 лютага – з Польшчай. У групе гуляюць Аўстралія, Германія, Намібія, Расія, Украіна, Чэхія. У плэй-оф згуляюць чатыры лепшыя каманды з кожнай групы. Фінал і матч за 3-е месца адбудуцца 11 лютага.

Раней жаночая зборная Беларусі тройчы прымала ўдзел у Кубку свету па індорхакеі і найбольш высокае месца (4-е) заняла ў 2011 годзе ў Познані.

belta.by