Першая вікторыя „Цмокаў” у Кубку ФІБА



У выяздным матчы групавога раўнду Кубку ФІБА менскія „Цмокі” дамагліся перамогі над ізраільскім клубам „Бней Герцлія” – 69:63.

Матч няпроста складваўся для менчукоў, гульня ішла з пераменным поспехам, але бліжэй да сярэдзіны матчу „Цмокі” вышлі наперад і свайго ўжо не ўпусцілі.

Становішча ў турнірнай табліцы групы „F” пасля двух тураў такое: 1. „Шарлеруа” – 4 ачкі, „Цмокі” – 3, 3. „Бней Герцлія” – 3, „Альба” – 2.

Беларускае Радыё Рацыя