Першая вікторыя „Цмокаў” у новым сезоне Лігі ВТБ



Баскетбалісты менскіх „Цмокаў” дамагліся першай вікторыі ў новым сезоне Лігі ВТБ. Перад гэтым яны пацярпелі дзве паразы. А 22 кастрычніка каманда Аляксандра Круцікава на сваёй пляцоўцы адолела казахстанскую „Астану” – 75:66 (16:24, 23:11, 20:13, 16:18). Пачатак быў для менчукоў проста катастрафічны – 6:18, але спакваля гаспадары ўзялі „лейцы” гульні ў свае рукі. Пасля першага малога перапынку і трэнерскіх карэктываў умовы дыктавалі ўжо „Цмокі”.

Такім чынам „Цмокі” пасля трох праведзеных матчаў маюць 5 ачкоў і дзеляць 8–9-е месца з 13 камандаў.

Беларускае Радыё Рацыя