Пецярбург: Арына Сабаленка прайграла паўфінал



Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка саступіла ў паўфінальным матчы турніру ў Пецярбургу. У 1/2-й першая ракетка Беларусі і 10-я свету прайграла прадстаўніцы Нідэрляндаў Кікі Бертэнс (8-му нумару сусветнага рэйтынгу) у дзвюх партыях – 6:7 (5:7), 2:6.

У першым сэце была вельмі напружаная барацьба, Сабаленка на тай-брэйку была наперадзе 3:1, потым прайграла 5 розыгрышаў запар, амаль дагнала суперніцу, але недарэчнай памылкай прайграла партыю.

У друім сэце беларуска надламалася псіхалагічна і нарабіла процьму нязмушаных памылак. Усяго за матч Сабаленка зрабіла іх 36 – супраць 23 у галяндкі.

Тым не менш з панядзелка Арына Сабаленка ўздымецца ўжо на 9-ю прыступку сусветнага рэйтынгу.