Пецярбург: Упэўнены старт Арыны Сабаленкі
Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка, першая ракетка краіны і 10-я свету ўпэўнена правяла свой стартавы матч на турніры ў Пецярбургу.
У сустрэчы з бельгійкай Алісан ван Уйтванк (52 нумар сусветнага рэйтынгу) Сабаленка перамагла ў двух сетах з лікам 6:1, 6:4.
У 1/4-й фіналу беларуска пазмагаецца з расейкай Кацярынай Аляксандравай (78-й ракеткай свету).
Беларускае Радыё Рацыя
