Плэй-оф хакейнай экстралігі набірае разгон



Хакеісты „Шахцёра” перамаглі на сваёй пляцоўцы супернікаў з „Дынама-Маладэчна” – 2:1 і параўнялі лік у чвэрцьфінальнай серыі плэй-оф экстралігі. У першай гульні, якая таксама адбылася ў Салігорску, дынамаўцы былі мацнейшыя ў авертайме 2:1. Такім чынам, лік у серыі да чатырох перамог стаў 1-1. Трэці матч адбудзецца ў Маладэчне 1 сакавіка.

Менскае „Юнацтва” разграміла моладзевую каманду „Беларусь U-20” – 10:2 (тут агульныя 2-0). Гарадзенскі „Нёман” у абласным дэрбі зноў быў мацней за „Ліду” – 6:1 (лік у серыі – 2-0). „Гомель” перамог у другім матчы жлобінскі „Металург” – 2:1 (лік у серыі – 2-0). Чарговыя матчы чвэрцьфіналу плэй-оф экстралігі адбудуцца 1 і 2 сакавіка.

Беларускае Радыё Рацыя