Плывец Іван Шамшурын устанавіў новы нацыянальны рэкорд



Футбалісты „Мінска” і „Смаргоні” згулялі ўнічыю ў матчы чэмпіянату Беларусі

Футбалісты „Мінска” і „Смаргоні” не выявілі пераможцу ў стартавым паядынку 15-га тура чэмпіянату Беларусі. У самым пачатку матча на полі сталічнага стадыёна „Трактар” мінчане выйшлі наперад пасля гола Дзмітрыя Алісейкі. Аднак у канцы першага тайма госці адказалі дакладнымі ўдарамі Заку Беніта Задзі і Яна Сянкевіча. Пасля перапынку гаспадары змаглі адыграцца дзякуючы голу Салі Муніра – нічыя 2:2.

Плывец Іван Шамшурын устанавіў нацыянальны рэкорд на дыстанцыі 200 м батэрфляем

На Кубку Беларусі па плаванні, які працягваецца ў Берасці, Іван Шамшурын з Віцебскай вобласці усталяваў нацыянальны рэкорд на дыстанцыі 200 м батэрфляем, выйграўшы ганаровы трафей у гэтым відзе праграмы. З гэтага часу новае дасягненне 1 хвіліна 58,44 секунды. Ранейшы рэкорд таксама належаў Івану Шамшурыну і быў роўны 1 хвіліне 59,41 секунды.

Мужчынская зборная Беларусі па валейболе займае 43-е месца ў рэйтынгу FIVB.

Іспанія і Італія прабіліся ў паўфінал Еўра-2020

Футбалісты зборнай Іспаніі у чвэрцьфінале чэмпіяната Еўропы па футболе адолелі ў Санкт-Пецярбургу швейцарцаў у серыі пасляматчавых пенальці. У першым тайме гледачы сталі сведкамі даволі маркотнай гульні, але гол ўсё ж пабачылі. На 8-й хвіліне сустрэчы пасля атакі іспанцаў няўдала адыграў паўабаронца швейцарцаў Дэніс Закарыя, зрэзаў мяч у сваю браму. У другой палове швейцарскія футбалісты шмат атакавалі і на 68-й хвіліне адзін з іх лідэраў Джэрдан Шакіры параўняў лік. Праз 10 хвілін швейцарцы засталіся ў меншасці пасля выдалення Рэма Фройлера, але да заканчэння асноўнага часу іспанцы не змаглі скарыстацца сваёй перавагай. У авертайме швейцарскі галкіпер Ян Зомер некалькі разоў ратаваў сваю каманду. У выніку справа дайшла да серыі пасляматчавых пенальці, у якой поспех быў на баку Іспаніі – 3:1. Супернік іспанцаў вызначаўся ў матчы Бельгіі і Італіі. Сустрэча прайшла на стадыёне «Альянц-Арэна» ў Мюнхене і завяршылася перамогай італьянцаў з лікам 2:1. Усе галы былі забітыя ў першым тайме. На 31-й хвіліне паўабаронца Нікола Барэла вывеў Італію наперад. На 44-й хвіліне Ларэнца Інсіньё прыгожым ударам адправіў мяч у далёкі верхні кут і падвоіў перавагу італьянцаў. Пасля прапушчанага гола бельгійцы амаль адразу атрымалі права на пенальці, і Рамэлу Лукаку скараціў адставанне бельгійцаў. Увесь другі тайм каманды правялі ў роўнай барацьбе, але лік застаўся нязменным – 2:1 на карысць Італіі.

Антон Разумоўскі, Беларускае Радыё Рацыя