Польшча-Беларусь -0:2



Юнацкая футбольная дружына Беларусі (век гульцоў да 17 гадоў) з перамогі стартавала ў адборавым турніры да чэмпіянату Еўропы 2015. У першым паядынку ў польскім горадзе Гродзіск Велькапольскі зборная Беларусі адолела гаспадароў поля – 2:0. Абодва мячы былі забітыя пасля розыгрышу аўтаў – і абодва разы ўдачу падпільнаваў Антон Белязяк. Здаралася гэта на 28-й і 75-й хвілінах.

У адной кваліфікацыйнай групе з беларусамі і палякамі выступаюць таксама Грэцыя і Ірляндыя, якія паміж сабой разышліся баявым мірам – 2:2. Дружыны выступаюць у 4-й адборавай групе. У фінальную стадыю выйдуць пераможцы квартэтаў, а таксама 7 лепшых камандаў з другіх месцаў.

23 сакавіка Беларусь згуляе ў Вронках з Ірляндыяй, а 26-га там жа з Грэцыяй.

Беларускае Радыё Рацыя