Польшча пазмагаецца з Расеяй у плэй-оф чэмпіянату свету па футболе



У Ньёне прайшло лёсаванне еўрапейскага плэй-оф на чэмпіянат свету, які ў 2022 годзе адбудзецца ў Катары. Абмежаванне на лёсаванні было толькі адно: зборныя Украіны і Расеі не маглі патрапіць у адну пару і згуляць у адным стыку.

У паўфінальных парах згуляюць:

Паўфінал 1: Шатландыя – Украіна
Паўфінал 2: Уэльс – Аўстрыя
Паўфінал 3: Расея – Польшча
Паўфінал 4: Швецыя – Чэхія
Паўфінал 5: Італія – ​​Паўночная Македонія
Паўфінал 6: Партугалія – ​​Турцыя

Фінальны этап плэй-оф Чэмпіянату Свету будзе складацца з трох шляхоў. У шлях А трапяць паўфіналы 1 і 2, у шлях В – паўфіналы 3 і 4, у шлях С – паўфіналы 5 і 6.

У Катар патрапяць толькі пераможцы фіналаў. Дата паўфіналаў – 24-25 сакавіка, а фінал адбудзецца 28-29 сакавіка.