Польскія клубы скасавалі кантракты з расейскімі і беларускімі бадмінтаністамі



Прызёр чэмпіянатаў Еўропы ў складзе зборнай Расеі Вольга Марозава, якая выступала за клуб UKS Hubal з Беластока, распавяла, што польскія клубы, якія гуляюць у экстралізе, разарвалі кантракты з расейскімі і беларускімі бадмінтаністамі. У пачатку сакавіка Сусветная федэрацыя бадмінтона паведаміла аб забароне расейскім і беларускім спартоўцам выступаць на міжнародных спаборніцтвах з-за вайны ва Украіне.

Гульцы, якія ў новым сезоне будуць выступаць у КХЛ, не атрымаюць выклік у зборную Фінляндыі.

Хакеісты, якія ў новым сезоне будуць выступаць у КХЛ, не будуць выклікацца ў зборную Фінляндыі. Такая пазіцыя мясцовай федэрацыі хакея, паведамляе яе афіцыйны сайт. Генменеджэр зборнай Фінляндыі Ерэ Лехцінен пракаментаваў сітуацыю з форвардам Міро Аалтаненам. Гулец, як паведамляецца, заключыў кантракт з „Аўтамабілістам”. „Наконт учорашняй навіны: Аалтанен не едзе ў Расею ў наступным сезоне. Кантракт будзе перагледжаны з гульцом і яго агентам. Працэс скасавання здзелкі — справа дзён ці нават гадзін”, — заявіў генменеджэр зборнай Фінляндыі.

Кірыл Гатавец стаў гульцом маскоўскага „Дынама”

Беларускі абаронца Кірыл Гатавец стаў гульцом маскоўскага „Дынама”. Інфармацыя аб гэтым размешчана на афіцыйным сайце клуба. Паводле інфармацыі прэс-службы „бела-блакітных”, кантракт з гульцом зборнай Беларусі разлічаны на два гады і мае аднабаковы характар. У КХЛ 30-гадовы гулец абароны правёў 248 гульняў і набраў 31 (6+25) ачко. Выступаў за менскае „Дынама” і „Авангард”, з якім стаў уладальнікам Кубка Гагарына ў 2021 годзе. У мінулым сезоне ў складзе амічоў ён згуляў 47 матчаў.

„Энергетык”-БДУ разграміў „Нёман”

„Энергетык”-БДУ разграміў „Нёман” у выязным матчы 6-га тура чэмпіянату Беларусі па футболе— 4:1. „Нёман” пацярпеў першую паразу ў сезоне. Форвард „Энергетыка”-БДУ Бабір Абдзіхолікаў стаў аўтарам першага хет-трыку вышэйшай лігі-2022. Узбекскі нападнік ўпэўнена лідыруе ў спісе бамбардзіраў чэмпіянату, у яго актыве восем мячоў у шасці матчах.

Беларускае Радыё Рацыя