Прайшоў чацвёрты роварны марафон “Суседзі-2014”
За 30 кіламетраў ад Гародні, са шлюза Дамброўка Аўгустоўскага канала прайшоў чацвёрты міжнародны роварны марафон “Суседзі-2014”. Больш за 700 удзельнікаў з Беларусі, Польшчы і Расеі прыняло ў ім удзел.
Актыўны ўдзел у арганізацыі спаборніцтваў прынялі дзясяткі гарадзенскіх раварыстаў-аматараў як валанцёры:
– Трэба дапамагчы, паспеецца яшчэ.
– Напэўна, гэта лепш, чым сядзець ля камп’ютара ці тэлевізара, што і робіць наша моладзь. Я думаю, што вось такі актыўны адпачынак больш патрэбны як для здароўя, так і для развіцця нашага маладога і сталага пакалення таксама.
Для наймалодшых (да шасцігадовага ўзросту) удзельнікаў валанцёрамі быў падрыхтаваны дзіцячы заезд. Гарадзенскія майстры на мерапрыемстве прапанавалі для набыцця адмысловы пернік з лагатыпам марафону “Суседзі-2014”.
[Not a valid template]
Якуб Сушчынскі, Беларускае Радыё Рацыя
Фота аўтара
