Правал Дар’і Домрачавай



Няўдала правяла стартавую гонку на чэмпіянаце свету па біятлоне лідарка агульнага заліку Кубку свету беларуска Дар’я Домрачава. Пры стральбе стоячы яна ажно 4 разы (!) ня трапіла ў мішэнь, што пакінула яе нават за 20-кай лепшых – выніковае 25-е месца. Яшчэ горш выступіла асноўная канкурэнтка Домрачавай – Кайса Мякярайнен.

Золата ў спрынтарскай дысцыпліне дастаткова нечакана заваявала францужанка Мары Дарэн Абэр. Серабро ў Веронікі Навакоўскай Земан з Польшчы. Бронзавы медаль выйграла ўкраінка Валянціна Семярэнка.

Іншыя беларускі выступілі пераважна таксама ніжэй сваіх магчымасцяў. За выняткам Настассі Дубарэзавай, якая паказала высокі 11-ы час. Надзея Пісарава была толькі 50-й, а Надзея Скардзіна ажно 70-й, нават не трапіўшы ў гонку пераследу.

Беларускае Радыё Рацыя