Правал менскага „Дынама”



Хакейнае менскае „Дынама” праваліла трэці паядынак серыі плэй-оф КХЛ супраць фінскага „Ёкерыта”. У Хельсінкі клубы „абмяняліся” перамогамі, а вось на сваім лёдзе „зубры” праваліліся – 0:5. І гэта пры тым, што „Менск-Арэна” сабрала чарговы аншлаг – 15086 гледачоў. Катастрофа здарылася ў другім перыядзе, калі бела-блакітныя прапусцілі ажно 5 шайбаў за нейкіх 12 хвілін, прычым першыя 2 з іх – у меншасці.

Такім чынам лік у серыі стаў 2-1 на карысць „Ёкерыта”. Наступны паядынак пройдзе таксама ў Менску 3 сакавіка.

Беларускае Радыё Рацыя