Протас згуляе ў перадсезонным матчы супраць «Філадэльфіі»



Беларускі нападнік Аляксей Протас, які выступае за «Вашынгтон», згуляе ў перадсезонным матчы супраць «Філадэльфіі». Протас уключаны ў выязны склад сталічнай каманды. Беларус ўжо прымаў удзел у першым выставачным матчы «Вашынгтона» супраць «Нью-Джэрсі» (4:5). Таксама Протас пазбег першага адсеву і працуе ў перадсезонным трэніровачным лагеры «Кэпіталз».

Сяргей Бальшакоў падпісаў аднабаковы кантракт з менскім „Дынама”

Расейскі брамнік Сяргей Бальшакоў падпісаў аднабаковы кантракт з менскім „Дынама”. 25-гадовы галкіпер далучыўся да складу „зуброў” у верасні і знаходзіўся на выпрабавальным кантракце. Цяпер хакеіст падпісаў паўнавартаснае пагадненне, якое разлічана на адзін год. Мінулы сезон Бальшакоў правёў у менскім „Юнацтве”, якому дапамог выйграць чэмпіёнскі тытул у экстралізе, а таксама быў прызнаны найлепшым брамнікам сезона.

„Барселона” – адзіны клуб з удзельнікаў еўракубкаў, які не нанёс ні аднаго ўдару ў створ

„Барселона” у двух матчах групавога раўнду Лігі чэмпіёнаў не нанесла ніводнага ўдару ў браму. Каталонскі клуб адзіны з 96 удзельнікаў групавой стадыі еўракубкаў (Ліга чэмпіёнаў, Ліга Еўропы, Ліга Канферэнцый), які пакуль не трапляў у створ. У бягучым розыгрышы Лігі чэмпіёнаў „сіне-гранатавыя” згулялі два матчы на ​​групавым этапе – супраць „Баварыі” і „Бенфікі” і абодва прайгралі з лікам 0:3.

Беларус Данііл Боўраш стаў другой зоркай у дэбютным матчы ў QMJHL

Беларускі форвард Данііл Боўраш (2004) стаў другой зоркай у дэбютным матчы ў галоўнай юніёрскай лізе Квэбэка. У стартавай гульні рэгулярнага сезону „Руэн-Наранда”, за якую выступае беларус, дома абыграла Шербрук – 3:2. Боўраш набраў 2 (0+2) ачкі. Каманда абрала беларуса ў другім раўндзе імпарт-драфта CHL пад 79-м нумарам. Апошнія два сезоны Данііл правёў у складзе юнацкай зборнай Беларусі ў Вышэйшай лізе.

Беларускае Радыё Рацыя