Пяць залатых медалёў – у беларускіх фрыстайлістаў



Пяць залатых медалёў заваявалі беларускія фрыстайлісты на этапе Кубка Еўропы ў рэспубліканскім цэнтры па зімовых відах спорту „Раўбічы”. У выніку двойчы на верхнюю прыступку п’едэстала гонару падымаўся сярэбраны прызёр Сусветнай зімовай універсіяды ў Алматы Арцём Башлакоў, таксама першае месца занялі беларусы Павел Дзік і Ганна Яўсеенка.

У камандных спаборніцтвах зборная Беларусі (Сняжана Драбянкова, Павел Дзік, Ілья Гарэлік) заняла першае месца. Другое месца заняла таксама каманда гаспадароў у складзе Ганны Яўсеенка, Дзмітрыя Мазуркевіча і Арцёма Башлакова.

Спаборніцтвы сталі важным этапам падрыхтоўкі да этапу Кубка свету, які 25 лютага прыме спарткомплекс „Раўбічы”.

belta.by