Пяцёра беларусаў у сотні найлепшых гульцоў свету па пляжным футболе



Міжнародная федэрацыя пляжнага футбола абвясціла спіс кандыдатаў на званне лепшага гульца свету 2021 года. Пакуль у ім 100 прозвішчаў. Трэнеры і капітаны нацыянальных каманд выберуць з яго трох лепшых. Не абышлі ўвагай прадстаўнікоў Беларусі. У ганаровым спісе лепшых пляжных футбалістаў планеты пяцёра суайчыннікаў. Гэта Алег Гапон, Анатоль Рабко, Іван Канстанцінаў, Мікіта Чайкоўскі і Яўген Новікаў. Лаўрэаты стануць вядомыя ў канцы кастрычніка. А лепшага гульца свету назавуць на гала-канцэрце зорак пляжнага футбола падчас правядзення Міжкантынентальнага Кубка ў Дубаі, які стартуе 2 лістапада.

Аляксей Бага стаў галоўным трэнерам „Шахцёра”

Беларускі спецыяліст Аляксей Бага стаў галоўным трэнерам „Шахцёра”. Пра гэта паведамляе прэс-служба клуба. Трэнерскую кар’еру пачаў у 2011 годзе ў складзе трэнерскага штаба БАТЭ. У 2018-м годзе прыняў каманду ў якасці галоўнага трэнера. У 2020 годзе працаваў галоўным трэнерам „Жальгірыса”. А сёлета кіраваў казахскім „Актобэ”. Дапамагаць яму ў „Шахцёры” у якасці старшага трэнера будзе Валерый Тарасенка.

Павел Сядзько пакінуў берасцейскае „Дынама”

„Дынама-Брэст” і паўабаронца Павел Сядзько дасягнулі дамоўленасці аб датэрміновым завяршэнні кантракту. Пра гэта паведамляе прэс-служба клуба. Клуб прыняў да ўвагі жаданне паўабаронцы працягнуць кар’еру ў іншым месцы і не стаў перашкаджаць далейшаму развіццю гульца. Сядзько з’яўляецца выхаванцам берасцейскага клуба і выступаў у ім цягам шасці апошніх гадоў. За гэты час на рахунку Паўла 112 афіцыйных матчаў у „сіне-белай” форме ва ўсіх турнірах.

„Ягелонія” вылецела ў 1/32 Кубка Польшчы

Беластоцкая „Ягелонія” пацярпела паразу ад гданьскай „Лехіі” у 1/32 фінала Кубка Польшчы і вылецела турніру ўжо на такой ранняй стадыі. Ніхто не чакаў такога павароту падзей, але памылка брамніка і жахлівая гульня абаронцаў прывялі да выніку 1:3 на карысць суперніка падначаленых Ірэніўша Мамрота. На галы Мацея Гаёса і дубль Лукаша Зваліньскага ў складзе „Ягі” адным дакладным ударам адказаў Фёдар Чарных.

„Інтэр” у валявым стылі перайграў „Фіярэнціну”

„Інтэр” святкаваў валявую перамогу над „Фіярэнцінай” у выязным матчы 5-га тура чэмпіянату Італіі – 3:1. У паралельнай сустрэчы „Аталанта” справілася з „Сасуола” – 2:1. Гол Луіса Суарэса на 90-й хвіліне прынёс „Атлетыка” валявую перамогу над „Хетафе” у выязным матчы 6-га тура чэмпіянату Іспаніі – 2:1. „Сельта” святкавала перамогу над „Левантэ” 2:0, „Раё Вальекана” на 96-й хвіліне вырваў перамогу над „Атлетыкам” 2:1.

Ліянэль Месі прапусціць матч з „Мецэм”

Нападнік „ПСЖ” Ліянэль Месі прапусціць матч 7-га тура чэмпіянату Францыі супраць „Меца”. Футбаліст атрымаў невялікую траўму ў матчы супраць „Ліёна” і не зможа трэніравацца яшчэ пару дзён. А матч „Мец” – „ПСЖ” адбудзецца ўжо сёння. З моманту пераходу ў „ПСЖ” Месі правёў за каманду ўсяго тры матчы: два ў чэмпіянаце Францыі і адзін у рамках групавога этапу Лігі чэмпіёнаў – супраць „Бруге”. Ні ў адной з гэтых сустрэч нападнік не здолеў запісаць на свой рахунак ні гола а ні галявой перадачы.

Враньеш працягнуў кантракт з „Мяшкоў Брэст”

Баснійскі лінейны Уладзімір Враньеш працягнуў кантракт з „Мяшкоў Брэст”. Гандбаліст застаецца ў клубе да 2024 года. Враньеш перабраўся ў Берасце з венгерскай „Татабаньі” летам мінулага года, заключыўшы з беларускім клубам двухгадовае пагадненне. Новы кантракт разлічаны яшчэ на два гады. Габарытны лінейны хутка ўпісаўся ў тактычныя пабудовы каманды і амаль адразу стаў незаменным гульцом, асабліва ў цэнтры абароны. Уладзімір правёў за каманду 50 матчаў, у якіх закінуў 114 мячоў.

Беларускае Радыё Рацыя