Рафаэль Надаль і Данііл Мядзедзеў выйшлі ў фінал адкрытага чэмпіянату Аўстраліі па тэнісе



Іспанскі тэнісіст Рафаэль Надаль першым прабіўся ў фінал адкрытага чэмпіянату Аўстраліі. У паўфінале пяты нумар сусветнага рэйтынгу абыграў у чатырохсетавым паядынку італьянскага тэнісіста Матэа Беррэціні, які займае 7-е месца ў рэйтынгу АТР – 6:3, 6:2, 3:6, 6:3. У другой паўфінальнай сустрэчы грэчаскі тэнісіст Стэфанас Цыцыпас (4-ы нумар сусветнага рэйтынгу) прайграў другой ракетцы планеты расейцу Даніілу Мядзведзеву – 7:6, 4:6, 6:4, 6:1.

29 студзеня ў фінальным матчы жаночага адзіночнага разраду першая ракетка свету аўстралійка Эшлі Барці сустрэнецца з амерыканскай тэнісісткай Даніэль Колінз, якая займае 30-е месца ў рэйтынгу WTA. Абедзве фіналісткі ўпершыню згуляюць у галоўным паядынку Australian Open.

Вера Лапко выйшла ў 1/8 фіналу турніру ў Арланда

Беларуска Вера Лапко (409-ы нумар рэйтынгу ВТА) выйшла ў 1/8 фіналу турніру ў амерыканскім Арланда з прызавым фондам 60 000 даляраў. У матчы 1/16 фіналу Лапко перайграла кітаянку Юэ Юань (156 ВТА) з лікам 1:6, 7:5, 7:5.

Ягор Шаранговіч правёў матч, у якім „Нью-Джэрсі” ў гасцях прайграў „Тампэ”

У ноч з чацвярга на пятніцу „Нью-Джэрсі” на выездзе ўступіў „Тампэ” з лікам 2:3. Беларускі форвард гасцей Ягор Шаранговіч правёў на пляцоўцы 15 хвілін 15 секунд, нанёс тры кідкі, выйграў два з чатырох укіданняў. На рахунку 23-гадовага нападаючага 16 (8+8) балаў у 36 матчах сёлетняга сезона НХЛ.

„Барселона” хоча купіць нападніка „Ювентуса” Альвара Марату

„Барселона” хоча купіць нападніка „Ювентуса” Альвара Марату, правы на якога належаць „Атлетыка”. Прэзідэнт каталонскага клуба Жаан Лапорта ездзіў у Мадрыд, каб абмеркаваць з кіраўніцтвам „Атлетыка” трансфер гульца. Мадрыдцы разглядаюць толькі варыянт продажу 29-гадовага форварда, а не арэнды. Пры гэтым „Барселона” не зможа набыць гульца, калі не прадасць каго-небудзь з цяперашняга складу.

Прэзідэнт Польскага футбольнага саюза заявіў, што Шаўчэнка яшчэ можа ўзначаліць зборную краіны

Паводле слоў прэзідэнта Польскага футбольнага саюза Цэзарыя Кулешы, пытанне з магчымым прызначэннем Андрэя Шаўчэнкі галоўным трэнерам зборнай Польшчы яшчэ не закрытае. Раней украінскі журналіст паведаміў, што Шаўчэнка не зможа атрымаць новую пасаду, бо не змог дамовіцца з „Джэноа” аб скасаванні кантракта. Па словах Кулешы, гэта не адпавядае рэчаіснасці. „Абодва бакі да гэтага часу вядуць перамовы”, — пракаментаваў прэзідэнт гэтую навіну для sport.pl. Ён упершыню публічна прызнаў, што перамовы з Шаўчэнкам сапраўды вядуцца. Такім чынам Кулеша даў зразумець, што ў гэтым пытанні не ўсё страчана. Выданне паказвае, што калі пытанне з прызначэннем Шаўчэнкі не ўдасца вырашыць станоўча, то на пасаду галоўнага трэнера зборнай, хутчэй за ўсё, вернецца Адам Навалка.

Ян Каравай, Беларускае Радыё Рацыя

[manual_related_posts]