Раман Цішкоў заняў другое месца на этапе КС на велатрэку



Беларускі велагоншчык Раман Цішкоў заняў другое месца на этапе Кубка свету на велатрэку ў Кембрыджы (Новая Зеландыя).

Сярэбраную ўзнагароду ён выйграў у адной з самых складаных дысцыплін – омніуме. Па выніках чатырох гонак Раман Цішкоў набраў 112 ачкоў. Усяго толькі на адзін бал апярэдзіў беларуса швейцарац Клаўдзіа Імхоф – 113 балаў. Бронзавым прызёрам у омніуме стаў італьянец Ліям Бертаца – 108 ачкоў.

Заключны этап Кубка свету па веласпорце на трэку пройдзе з 25 па 27 студзеня ў Ганконгу. Галоўнымі стартамі бягучага сезона на велатрэку стануць чэмпіянат свету (27 лютага – 3 сакавіка) у польскім Прушкаве і II Еўрапейскія гульні, якія пройдуць у Менску з 21 па 30 чэрвеня.

belta.by